Калоны тэрарыстаў адступаюць з Луганска да расійскай мяжы
Пра гэта паведамляе штаб Антытэрарыстычнага цэнтра.
Адзначаецца, што частка сілаў тэрарыстаў раніцай 14 ліпеня выйшла з горада. Невялікімі групамі на бронетэхніцы яны рухаюцца ў бок мяжы з Расіяй. Там тэрарысты канцэнтруюцца і праз "дзіркі" на мяжы спрабуюць перайсці на расійскую тэрыторыю, інфармуе УНН.
Нагадаем, напярэдадні ўкраінскія сілавікі разблакавалі аэрадром каля Луганска і выйшлі на ўскраіны горада.
Уначы каля Зялёнаполля ўкраінскія войскі знішчылі калону тэрарыстаў. Акрамя жывой сілы там былі знішчаныя два грузавікі са зброяй.
Фота — ria.ru