Калеснікава стала ганаровым доктарам універсітэта мастацтваў у Граце ў Аўстрыі
Марыя Калеснікава / @euroradio
Марыя Калеснікава стала ганаровым доктарам універсітэта мастацтваў у Граце ў Аўстрыі. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ўчора, узнагароду ад імя Марыі атрымала беларуская філосафка Вольга Шпарага.
"Мы хочам адзначыць самаадданую прыхільнасць Марыі да барацьбы за дэмакратыю ў Беларусі і ў той жа час не дапусціць, каб яе вялізная асабістая ахвяра была забытая", — сказаў рэктар універсітэта Георг Шульц.
Летась Калеснікава стала ганаровым прафесарам універсітэта Моцартэум у Зальцбургу.