Ірландыя выключыла Беларусь і РФ з праграмы кароткатэрміновага бязвізавага ўезду
Цяпер давядзецца асобна атрымліваць ірландскую візу / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Ірландыя выключыла Беларусь і Расію з праграмы кароткатэрміновага бязвізавага ўезду, паведамляе gov.ie. Рашэнне ўраду было прынятае "ў святле расійскай агрэсіі супраць Украіны".
Праграма кароткатэрміновага бязвізавага ўезду дазваляла грамадзянам шэрагу краін (у тым ліку і беларусам), якія ўехалі ў Вялікабрытанію па пэўных брытанскіх кароткатэрміновых візах, наведваць і Ірландыю. Цяпер жа давядзецца асобна атрымліваць ірландскую візу.