Іран захапіў судна, якое належыць ізраільскаму бізнесмену
MSC ARIES / Dirk Nootenboom
Іран захапіў кантэйнеравоз MSC ARIES у Армузскім праліве. Карабель, які ішоў пад сцягам Партугаліі, мае дачыненне да Zodiac Group, якая належыць ізраільскаму мільярдэру Эялю Оферу.
Група спецназу дэсантавалася на борт без парашутаў з верталёта Мі-17, пасля чаго судна перанакіравалі ў тэрытарыяльныя воды Ірана.