Ігар Карней: тры складнікі маёй ідэі — гісторыя, годнасць і салідарнасць

Ігар Карней / Еўрарадыё
7 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — былы палітвязень, журналіст Ігар Карней.
Толькі веданне гісторыі і сваёй краіны, і свайго народу, і свайго роду дасць нам падмурак для самапавагі. Бо без гэта пачуцця немагчыма пабудаваць сваю дзяржаву. А без сваёй нацыянальнай дзяржавы у нас, як нацыі, не будзе будучыні. Як бы мы сёння ні казалі пра глабалізацыю і сусвет без межаў. Бо сусвет любіць разнастайнасць. А яна ў нашай нацыянальнай адметнасці — у мове, культуры, традыцях і нашай гісторыі, перакананы Ігар Карней.
Пра тое, чаму так важна захоўваць сваю ідэнтычнасць у любых самых неспрыяльных умовах, ці здольныя мы да нацыянальнага прымірэння і ці ці патрэбны нам будзе пасля перамогі агульнанайцыянальны сеанс псіхатэрапіі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Карнеем.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.