Ідэальны шторм: хто ў яго завёў Ціханоўскую — эфір з Класкоўскім
Відэазвароты з выкрыццём цёмнага боку жыцця і дзейнасці Святланы Ціханоўскай і сябраў яе Офіса (найперш, безумоўна, увасаблення ўсебеларускага зла Франка Вячоркі) перапаўняюць сацсеткі. Слухаючы гэтыя поўныя болю за лёс краіны відэазвароты, разумееш — калі б не Ціханоўская (чытай — Вячорка), мы б ужо даўно перамаглі лукашэнкаўскі рэжым, пабудавалі б Новую Беларусь і жылі шчасліва і заможна.
Што не так зрабілі Ціханоўская і яе Офіс, што выклікалі такую хвалю крытыкі? Ці можна выправіць сітуацыю правядзеннем “прымірэнчай” канферэнцыі? Ці можна выкупіць у рэжыму палітвязняў і чаму не выйшаў на волю Ягор Лебядок? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі.