Хакеісты “Нёмана” перамаглі ў шосты раз запар

26 верасня ў рамках 9-га тура “Нёман” выйграў у “Шахцёра” — 5:3. Адметна, што гродзенцы атрымалі шостую перамогу запар, а салігорцы саступілі пасля пяць выйгрышаў. У той жа дзень вызначыўся чысты лідар чэмпіянату — “Юнацтва”, якое разграміла “Брэст” з лікам 6:0.

Астатнія вынікі тура: “Віцебск” — “Металург” — 1:4, “Хімік-СКА” — “Гомель” — 5:4 (па булітах), “Магілёў” — “Ліда” — 0:5.

На першым месцы “Юнацтва” — 21 ачко, на другім — “Нёман”, на трэцім — “Шахцёр”.

Наступны тур пройдзе ў нядзелю, 28 верасня.