Хакеісты мінскага "Дынама" зноў прайгралі, на гэты раз "Адміралу" (відэа)

Мінскае "Дынама" пацярпела чарговае паражэнне ў чэмпіянаце КХЛ. Ва Уладзівастоку дынамаўцы прайгралі мясцоваму "Адміралу" з лікам 3:6 (1:2, 2:1, 0:3). На працягу першых двух перыядаў "Дынама" тройчы адыгрывалася (шайбы на рахунку Бэйлена, Мялешкі і Веске), але ў пачатку трэцяга адбыўся правал, не дапамагла нават замена брамніка (Шаляпнёў выйшаў замест Хаўгена і адразу ж прапусціў шайбу). Адзначым, што ў папярэднім гасцявым матчы мінчукі прайгралі аўтсайдэру канферэнцыі "Усход" хабараўскаму "Амуру" — 2:4.

У "Дынама" застаецца 43 ачкі, яно займае 6-е месца ў дывізіёне "Захад". 12 лістапада беларускі клуб чакае цяжкі матч у Хельсінкі з мясцовым "Ёкерытам".

Фота — ria.ru