Хакеісты мінскага "Дынама" згуляюць з "Віцязем"

Хакеісты мінскага "Дынама" згуляюць з "Віцязем"

У чацвер хакеісты мінскага "Дынама" згуляюць з "Віцязем" з Падмаскоўя. Чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі пройдзе ў чацвер на "Мінск-Арэне", пачатак у 19.30. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

Пасля 13-ці матчаў "Дынама" набрала 28 ачкоў (10 перамог, з іх 8 — у асноўны час, 3 паражэння, закінута 40 шайб, прапушчана 28) і займае шостае месца ў Заходняй канферэнцыі. У апошніх шасці гульнях дынамаўцы толькі перамагалі. "Віцязь" з 23 ачкамі пасля 15 гульняў займае 9-ы радок у турнірнай табліцы.

Хакеісты мінскага "Дынама" згуляюць з "Віцязем"
Табліца: khl.ru