Хакеісты мінскага "Дынама" ўжо сёння могуць забяспечыць выхад у плэй-оф КХЛ

Хакеісты мінскага "Дынама" ўжо 1 лютага могуць забяспечыць выхад у плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі. Для гэтага трэба перамагчы ў гасцях "Аўтамабіліст", а "Сочы" мусіць прайграць "Тарпеда" ў Ніжнім Ноўгарадзе (гульня пачнецца ў 19.30), інфармуе "Прессбол". Матч дынамаўцаў у Екацярынбургу пачнецца а 17-й гадзіне паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".
У мінчукоў 93 ачкі пасля 53 паядынкаў, яны займаюць шостае месца ў Заходняй канферэнцыі.
Раней мінскае "Дынама" тройчы выходзіла ў плэй-оф КХЛ і выступала ў Кубку Гагарына — у сезонах 2010/11, 2011/12 і 2014/15 гадоў.

Фота: БЕЛТА