Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі аўтсайдэру канферэнцыі "Усход" (відэа)
Беларускі клуб у сераду правёў у Хабараўску з "Амурам" чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі.
Мінскае "Дынама" 5 лістапада прайграла ў гасцях хабараўскаму "Амуру" — 2:4 (1:1, 1:3, 0:0). Дынамаўцы прапусцілі першую шайбу ўжо на 1-й хвіліне. Далей яны двойчы адыгрываліся (шайбы на рахунку Мацярухіна і Кулакова), але ў канцы другога перыяда прапусцілі ад "Амура" яшчэ дзве шайбы.
На сённяшні дзень "Дынама" дзеліць 5-6 месцы з ніжагародскім "Тарпеда" ў канферэнцыі "Захад" — ў іх па 43 ачкі. На рахунку мінчукоў 14 перамог (у тым ліку 11 у асноўны час) і 10 паражэнняў, закінута 66 шайбы, прапушчана 57.
7 лістапада мінчукі згуляюць ва Уладзівастоку з мясцовым "Адміралам".
Фота — hcdinamo.by