Хакеісты "Ліды" і "Дынама U20" зарабілі 371 хвіліну штрафу за адзін матч

Хакеісты "Ліды" і "Дынама U20" зарабілі 371 хвіліну штрафу за адзін матч

31 кастрычніка матч хакейнага чэмпіянату краіны паміж "Лідай" і "Дынама U-20" быў адзначаны надзвычай грубымі паводзінамі гульцоў абедзвюх камандаў. Падчас сустрэчы адбылося некалькі боек.

Разам каманды зарабілі 55 выдаленняў (гаспадары — 23, госці — 32) і 371 хвіліну штрафнога часу (144 і 227). У трэцім перыядзе было пяць боек. Дзве самыя масавыя з іх адбыліся на 19-й хвіліне з інтэрвалам у шэсць секундаў. Праз усё гэта трэці перыяд гульні доўжыўся больш за гадзіну. Сустрэча скончылася перамогай "Ліды" — 7:3.

Астатнія вынікі тура: "Металург" — "Юнацтва" - 2:3 (па булітах), "Шахцёр" — "Віцебск" — 4:1, "Дынама-Маладзечна" — "Хімік-СКА" — 1:0, "Нёман" — "Магілёў" — 7:1, "Гомель" - "Брэст" — 3:2.

Становішча камандаў: "Юнацтва" — 46 ачкоў (19 гульняў; розніца шайбаў 84-39), "Шахцёр" — 45 (19; 64-30), "Нёман" — 39 (18; 65-32), "Гомель" — 39 (18; 66-30), "Дынама-Маладзечна" — 38 (18; 61-45), "Металург" — 28 (18; 45-36), "Брэст" — 20 (18; 28-57), "Ліда" — 20 (18; 51-65), "Хімік-СКА" — 17 (18; 28-43), "Дынама U-20" — 13 (18; 44-71), "Віцебск" — 11 ( 18; 33-70), "Магілёў" — 11 (18; 38-89).

Наступныя матчы пройдуць 10 лістапада.

Фота: hclida.by