ГУБАЗіК затрымаў беларуса, які нібыта ваяваў за Украіну і "вёў разведку" для СБУ
У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася "пакаяльнае відэа" беларуса, які кажа, што з 2019 года ваяваў за Украіну ў Марыупалі як кулямётчык.
Пасля гэтага ён нібыта стаў інфарматарам СБУ ў Беларусі і перадаваў украінскім спецслужбам звесткі пра перамяшчэнне вайсковай тэхнікі ў краіне.
Маладога чалавек затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Паведамляецца, што на яго пачалі некалькі крымінальных спраў.
Паводле звестак "Нашай Нівы", яго імя Яраслаў Саковіч.