Група апазіцыянераў заклікала да байкоту парламенцкіх выбараў

Група беларускіх палітыкаў выступіла са зваротам да грамадзян "Байкот дыктатуры — стратэгія перамогі", у якім заклікала да байкоту парламенцкіх выбараў 2012 года. Зварот падпісалі былы старшыня Вярхоўнага Савета 12-га склікання і кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады Станіслаў Шушкевіч, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года Аляксандр Казулін, прадстаўнік аргкамітэта партыі "Беларускі рух" Віктар Івашкевіч, каардынатары кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Яўген Афнагель і Павел Марыніч.


У дакуменце адзначаецца, што "адзіна правільная стратэгія сёння — гэта наступ на рэжым" з мэтай вызвалення палітзняволеных. У звароце абвяшчаецца пра кампанію масавага негвалтоўнага супрацьстаяння "Байкот дыктатуры", часткай якой і мусіць стаць байкот будучых парламенцкіх выбараў, паведамляе БелаПАН.

Фота — bymedia.net