Гродзенскія спявачкі пераапрануліся ў багінь дзеля хакейнай зборнай (фота)

У калясніцы на двух чорных конях дзяўчаты пракаціліся па цэнтральнай плошчы горада.



Стыліст групы "17 секунд" пастаралася з вобразамі: артысткі былі ў пазалоце, з лаўровымі вянкамі і ў касцюмах часоў старажытнай Грэцыі.


Акцыю яны зладзілі ў гонар чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску. Сваім выступам дзячаты хацелі выказаць падтрымку беларускай зборнай. Для гэтага поп-гурт адмыслова перарабіў словы адной са сваіх песень.



Арганізатары лічаць, што акцыя дапаможа ўзняць патрыятычны дух беларусаў. Дарэчы, прайшла яна ў рамках падтрымкі Гродна як культурнай сталіцы Беларусі-2014.