Гродзенскі "Нёман" выбіў мінскае "Дынама" з Кубку Беларусі

Ігар Кавалевіч
Гродзенскі "Нёман" выбіў мінскае "Дынама" з Кубку Беларусі. Матч 1/8 скончыўся з лікам 2:0 на карысць клубу з Захаду краіны.
Галоўнай зоркай матча, бадай што, сталі не футбалісты, а трэнер гродзенцаў Ігар Кавалевіч, які паказаў калегам з дынамаўскай лаўкі запасных, куды ім ісці. Тыдзень таму "Дынама" перайграла "Нёман" у матчы за Суперкубак Беларусі. Узяўшы сёння рэванш, Кавалевіч вырашыў не стрымліваць эмоцый.
У выніку трэнер атрымаў чырвоную картку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.