Gender Gap: падводзім вынікі года з Ірынай Сідорскай
Ірына Сідорская / Еўрарадыё
У сённяшнім, амаль навагоднім выпуску праграмы Gender Gap мы падводзім вынікі 2024 года. Ці прынес ён больш гендарнай роўнасці? Як ён змяніў нашае стаўленне да праблемы і якія высновы мы можам зрабіць для сябе?
Разглядаем падзеі году, праблемы году і асобаў года праз гендарную лінзу. Закранем і апошнія рэакцыі гледачоў на нашыя праекты.