Галоўнага трэнера ХК "Дынама-Мінск" аштрафавалі за абразу суддзяў

Спартыўна-дысцыплінарны камітэт Кантынентальнай хакейнай лігі пакінуў пакаранне, накладзенае на галоўнага трэнера ХК "Дынама-Мінск" Крэйга Вудкрафта.
Здарэнне адбылося 19 лістапада, калі дынамаўцы ў гасцях абыгралі браціслаўскі "Слован" — 2:1.
Як паведамляе "Прессбол", за абразу суддзяў і неспартовыя паводзіны на Вудкрафта наклалі дысцыплінарны штраф да канца гульні (20 хвілінаў). Таксама на галоўнага трэнера "Дынама-Мінск" наклалі фінансавы штраф.