Футбольны клуб "Арсенал" з Дзяржынска спыняе сваё існаванне?
Кіраўнік "Арсенала" Аляксей Меляшкевіч
Футбольны клуб "Арсенал" з Дзяржынска спыняе сваё існаванне. Пра гэта заявіў кіраўнік каманды Аляксей Меляшкевіч.
20 лістапада "Арсенал" гуляў другі матч супраць рагачоўскага "Макслайна" за права выступаць у вышэйшай лізе чэмпiяната Беларусi па футболе сезона-2023. Каманда з Гомельскай вобласці апынулася мацнейшай: 3:1. Такім чынам, "Макслайн" упершыню ў сваёй гісторыі згуляе ў вышэйшай лізе. А "Арсенал" па заканчэнні гэтага сезона сыходзіць у нябыт.