Футбалісты БАТЭ прайгралі "Балкані" ў Лізе канферэнцый
БАТЭ прайграў косаўскаму "Балкані" / fcbate.by
24 жніўня футбалісты барысаўскага БАТЭ ў Лізе канферэнцый сустракаліся з косаўскім клубам "Балкані".
Гульня скончылася пройгрышам беларускай каманды — 1:4. Першы гол у сустрэчы забіў на 10-й хвіліне гулец БАТЭ Дзяніс Лапцеў, але ён аказаўся і адзіным у актыве "жоўта-сініх".
Паядынак у адказ за выхад у групавую стадыю Лігі канферэнцый пройдзе 31 жніўня.
Дарэчы, абодва сапернікі пачыналі свой еўракубкавы сезон з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.