Уладзімір Пуцін у Беларусі (фота, відэа)

У беларускай сталіцы ўжо знаходзяцца прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, еўракамісар па гандлі Карэл дэ Гухт, еўракамісар па энергетыцы Гюнтэр Этынгер, прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

Адбыліся двухбаковыя сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі, а таксама Парашэнкі і Эштан. Дагэтуль невядома, ці будзе ў Мінску двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў Украіны і Расіі. Як вядома, Парашэнка спадзяецца прывезці з Беларусі ва Украіну мір.

Фота — ria.ru, Reuters