Фотафакт: украінцы збілі расійскі беспілотнік з маскоўскім адрасам

Украінскі эксперт Дзмітрый Тымчук адзначае ў Facebook, што апошнім часам расіяне сталі больш асцярожнымі. Напрыклад, на збітым украінскімі вайскоўцамі беспілотніку заўважная канструктыўная перапрацоўка, з усіх дэталяў прыбраная маркіроўка. Здавалася б ужо не даказаць, што гэта — расійскі апарат. Аднак расіяне забыліся пра асноўны парашут, закладзены для выканання пасадкі беспілотніка. На ім пазначаны вытворца — кампанія, якая мае офіс у Маскве.