Форум vs Кабінет: да протапарламента навыперадкі — эфір з Кавальковай
Стварэннем Пераходнага кабінета, альбо ўмоўнага “кабінета міністраў у выгнанні”, удзельнікі канферэнцыі “Новая Беларусь” не абмежаваліся. Прапануецца ў дадатак да такога протакабміна стварыць протапарламент на падмурку наяўнай Каардынацыйнай рады. Што праўда, з такой жа ідэяй — стварэння “народнага парламента” — выступаюць і апаненты Ціханоўскай з Форуму дэмакратычных сіл Беларусі.
Якую ролю мусіць выконваць протапарламент і якім чынам мяркуецца сфармаваць яго склад? Ці не рызыкуе апазіцыя атрымаць два парламенты за мяжой? Ці будзе цікавая беларусам у Беларусі гэтая гульня ў парламентарызм за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае сябра Каардынацыйнай рады, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя Вольга Кавалькова.