Фонд BYSOL атрымаў 100 тысяч еўра, сабраных на Марафоне салідарнасці
  Заснавальнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак
Фонд BYSOL атрымаў 100 тысяч еўра з грошай, сабраных падчас Марафона салідарнасці з палітвязнямі. Грошы пойдуць на падтрымку 200 сем'яў палітвязняў.
"Людзі самі распараджаюцца, на што патраціць гэтыя сродкі, мы далейшы працэс не кантралюем. Выплочваем сем'ям тых, якія знаходзяцца ў зняволенні па палітычных матывах. Незалежна ад таго, прызнаныя яны "Вясной" палітзняволенымі ці не", — кажуць у BYSOL.
Фонд падтрымае 200 сямей выплатамі па 500 еўра на працягу двух месяцаў. Мінімум 40 з іх ніколі не атрымлівалі падтрымкі ад BYSOL.