Федэрэр прызнаны найлепшым спартоўцам дзесяцігоддзя
Швейцарац Раджэр Федэрэр узначаліў спіс найлепшых спартоўцаў дзесяцігоддзя паводле версіі часопіса Sports Illustrated. Другое месца, як паведамляе "Прессбол", займае гальфіст Тайгер Вудс, трэцяе — велагоншчык Лэнс Армстронг. Сэрэна Ўільямс заняла дзявятае месца, і яна з'яўляецца першай жанчынай у спісе.