ЕС уключыў у "чорны спіс" беларускіх палкоўнікаў і генералаў
ЕС уключыў у "чорны спіс" беларускіх палкоўнікаў і генералаў. У спісе тых, хто трапіў пад санкцыі, 22 прозвішча. Ён апублікаваны 2 сакавіка ў Афіцыйным часопісе Еўрасаюза. Беларускіх вайскоўцаў пакаралі за ўдзел у расійскай агрэсіі супраць Украіны. У сваёй заяве Савет ЕС адзначае, што наша краіна "дапускае ваенную агрэсію са сваёй тэрыторыі".
У "чорным спісе" прысутнічае генерал-маёр Алег Воінаў — ураджэнец Украіны, начальнік Дэпартамента міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва, памочнік міністра абароны РБ. Гэта да яго звяртаўся брат з Украіны, які прасіў дапамагчы спыніць вайну.