Эксперт: Украінскі горад магла атакаваць расійская авіяцыя (фота)

Як вядома, ужо некалькі месяцаў там знаходзіцца буйная база тэрарыстаў. Як інфармуе РІА "Новости", снарады патрапілі ў пяціпавярховы жылы дом, адзін з пад'ездаў абрынуўся. Колькасць загінулых яшчэ не падлічылі (загінулі як мінімум тры чалавекі), разбіраюцца завалы. Сцвярджаецца, што налёт здзейсніла ўкраінская авіяцыя.

Аднак кіраўнік групы "Інфармацыйнае супраціўленне", украінскі эксперт Дзмітрый Тымчук піша ў Facebook, што ўкраінская авіяцыя сёння не здзяйсняла вылетаў. Апошнім паляцеў на заданне Ан-26, які ўчора збілі тэрарысты. Таму "дадзены авіяўдар не мог быць нанесены авіяцыяй украінскіх узброеных фармаванняў", піша Тымчук. Ён мяркуе, што, паколькі ў тэрарыстаў няма авіяцыі, удар па Снежным магла зрабіць авіяцыя расійскіх Узброеных сілаў.

Фота — ria.ru