Экіпаж збітага ўкраінскага самалёта выйшаў на сувязь

Чальцы экіпажа ўкраінскага самалёта АН-26, збітага сёння, выйшлі на сувязь з Генеральным штабам. Пра гэта міністр абароны Валерый Гелетэй далажыў прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку, паведамляе УНІАН.

Паведамляецца, што самалёт ішоў на вышыні 6500 м, таму яго было немагчыма збіць пераноснымі зенітнымі комплексамі. На думку ўкраінскіх вайскоўцаў, самалёт быў збіты больш магутнай ракетнай зброяй — як мяркуецца, з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Зараз працягваецца пошукава-выратавальная аперацыя, каб даставіць экіпаж самалёта на тэрыторыю, якая ўжо кантралюецца ўкраінскімі вайскоўцамі. Раней відавочцы паведамлялі, што адзін з чальцоў экіпажа збітага АН-26 быў узяты ў палон. У сеціве з'явілася аматарскае відэа падзення самалёта.

Фота Гелетэя — прэс-служба прэзідэнта Украіны