Дзяўчына “пазычыла” ў сталічным гандлёвым цэнтры футра за 40 мільёнаў рублёў

Дзяўчына “пазычыла” ў сталічным гандлёвым цэнтры футра за 40 мільёнаў рублёў

Супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС краіны раскрылі крадзеж норкавага футра коштам болей за 40 мільёнаў беларускіх рублёў з павільёна аднаго са сталічных гандлёвых цэнтраў.

Камеры відэаназірання ў павільёне зафіксавалі, як адна з наведніц прагульвалася каля вешалак з футрамі, затым узяла адно з футраў, ахайна яго склала, павесіла на руку і выйшла з секцыі праз вузкі праход. Прадаўцы былі занятыя абслугоўваннем іншых пакупнікоў, таму не заўважылі прапажу тавару. Выхад з секцыі не быў абсталяваны абарончымі рамкамі.

Міліцыя высветліла, што дарагое футра скрала беспрацоўная 23-гадовая жыхарка Мінска. Скрадзенае адабралі, а злодзейцы пагражае да трох гадоў турмы, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.