Дзесяць чалавек стаялі ў чарзе па ваду і загінулі ад ізраільскага дрона

Трагедыя ў сектары Газа

Трагедыя ў сектары Газа / GETTY IMAGES

Дзесяць чалавек загінулі ў выніку памылковага ўдару Ізраільскага беспілотніка ў цэнтральнай частцы сектара Газа, паведамілі мясцовыя экстранныя службы.  Сярод загінулых шасцёра дзяцей.

Ізраільскія вайскоўцы прызналі памылковы ўдар. З іх слоў, беспілотнік павінен быў ударыць па "тэрарысту з ісламскага джыхаду", але снарад упаў у дзясятках метрах ад мэты. Беспілотнік выпусціў ракету па натоўпе, калі людзі стаялі ў чарзе з пустымі каністрамі каля цыстэрны з вадой у лагеры бежанцаў Аль-Нусейрат, паведамілі відавочцы. Мясцовыя жыхары вырушылі на месца здарэння і вывезлі параненых на асабістых аўтамабілях і запрэжаных асламі павозках, піша ВВС.

Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) заявіла, што робіць усё магчымае, каб мінімізаваць шкоду сярод грамадзянскага насельніцтва, і "шкадуе аб любой шкодзе, нанесенай недатычным да інцыдэнту грамадзянскім асобам".

Новыя пункты выдачы харчавання адкрыліся ў Газе канцы мая. З тых часоў пачалі расці ахвяры сярод грамадзянскага насельніцтва сектара. З 27 мая шпіталь аказаў дапамогу больш за 3,4 тыс.пацыентам з агнястрэльнымі раненнямі і зафіксаваў больш за 250 смерцяў. Гэта больш, чым за ўвесь папярэдні год.

Так, у суботу ў шпіталь паступілі 132 пацыента з агнястрэльнымі раненнямі, з іх 31 чалавек памёр. У паведамленні Чырвонага Крыжа гаворыцца, што ўсе пацыенты, якія прыйшлі ў прытомнасць, казалі, што спрабавалі дабрацца да пунктаў раздачы харчавання.

"Трывожная частата і маштабы гэтых інцыдэнтаў з масавымі ахвярамі падкрэсліваюць жахлівыя ўмовы, у якіх вымушаныя жыць мірныя жыхары Газы", — заявіў МКЧК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.