Дыверсанты з Каўказу ў Славянску апранаюцца пад украінскі спецназ
Раніцай на ўскраіне гэтага горада ў Данецкай вобласці ішлі баі, атрад баевікоў спрабаваў вырвацца з акружэння, але быў адкінуты.
УНН пацвярджае са спасылкай на журналіста Рамана Бурко, што ў Славянск прыбылі так званыя "крымскія апалчэнцы", пераважна дагестанцы і чачэнцы "з дыверсійных спецпадраздзяленняў Расійскай Федэрацыі". Раней пра гэта заяўлялі кіраўнікі антытэрарыстычнай аперацыі. Яны падкрэслівалі, што загінулых "апалчэнцаў" з Каўказу баевікі тайна хаваюць у Славянску.
Цяпер жа стала вядома, што згаданыя баевікі канцэнтруюцца ў паўночна-ўсходнім раёне горада, у тым ліку ў прыватным сектары. Адзначаецца, што баевікі з Каўказу апранутыя ў чорную форму. Як мяркуецца, яны спрабуюць маскавацца пад байцоў спецпадраздзялення СБУ "Альфа" і могуць учыніць правакацыі, каб настроіць насельніцтва супраць украінскіх вайскоўцаў.
Фота — Reuters