Дыпламатыя вайны: пры чым тут Беларусь — стрым са Слюнькіным
Павел Слюнькін / Еўрарадыё
Лукашэнкаўскі рэжым, які не толькі, як прызнаўся сам Лукашэнка, здзейсніў “прэвентыўны” ракетны ўдар па аб’ектах ва Украіне, але і прапусціў праз сваю тэрыторыю войскі расійскага агрэсара, а потым дазваляў на працягу месяцаў абстрэльваць з палігонаў у Беларусі ўкраінскія гарады, раптам вырашыў стаць у позу… ахвяры вайны. І абвінаваціў Украіну ў падрыхтоўцы нападу на Беларусь. Тэму падхапілі на розныя галасы прапагандысты і праўладныя “палітолагі”. Апошнія пачалі тлумачыць, чаму Кіеву неабходны як мінімум рост палітычнага напружання з Мінскам.
Абвінавачанні ў падрыхтоўцы нападу — гульня на апярэджанне ці падрыхтоўка Мінскам свайго ўдзелу ў “паходзе на Украіну”? Ці гатовы Захад купіць прапанаваны Мінскам фармат яго “няўдзелу” ў вайне? Што стаіць за нежаданнем Офіса Зяленскага наладжваць адносіны з дэмакратычнай супольнасцю Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR), былы супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Слюнькін.