Добраахвотнік “Днепр”: сумленнасць і яшчэ раз сумленнасць — гэта мая ідэя

"Днепр" падчас службы ў ПКК у 2023 годзе
15 траўня ў эфіры Еўрарадыё — беларускі добраахвотнік, ваяр тактычнай групы “Eisenhyänen” з пазыўным “Днепр”.
Тое, што Лукашэнка не адмовіцца ад улады без барацьбы, даўно стала відавочным. А гэта азначае, што беларусы мусяць быць гатовыя змагацца за сваю свабоду, за сваю краіну, за сваю будучыню. І не выключана, што яшчэ і за незалежнасць сваёй Айчыны. Бо Расія так проста наўрадці адмовіцца ад намеру анэксаваць Беларусь. Але нават у выпадку сілавога сцэнара Лукашэнка і яго набліжаныя павінны быць асуджаныя справядлівым судом, які разгледзіць усе доказы іх злачынстваў, перакананы добраахвотнік “Днепр”.
Пра тое, ці здольныя беларусы змагацца за сваю свабоду і сваю краіну, чаму ў дачыненні да Лукашэнкі не мусіць быць самасуду і ці насамрэч у беларусаў усё ў парадку з ідэнтычнасцю, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з добраахвотнікам “Дняпром”.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.