Днямі Аляксандр Лукашэнка атрымае праект дэкрэту аб сярэдняй адукацыі
Падрыхтаваны праект дэкрэта кіраўніка дзяржавы пра асобныя пытанні агульнай сярэдняй адукацыі. У ім адлюстраваныя асноўныя прапановы міжведамаснай камісіі па аналізе сістэмы агульнай і сярэдняй адукацыі. Днямі Аляксандр Лукашэнка атрымае гэты дакумент.
Камісія лічыць мэтазгодным устанавіць 11‑гадовы тэрмін атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, якая найбольш адпавядае патрэбам беларускай эканомікі, забяспечвае рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў і адказвае пажаданням большасці грамадзянаў. Навучанне будзе праводзіцца паводле адзінай агульнай для ўсіх унівэрсальнай праграме.
Структура сярэдняй адукацыі прадугледжвае тры ступені. Першая - 1‑4 класы, другая - 5‑9 класы (базавая школа), трэцяя - 10‑11 класы (закончаная сярэдняя адукацыя). У першы клас дзеці пойдуць у шэсць гадоў. Базавая адукацыя, якая складзе дзевяць гадоў, будзе абавязковай для ўсіх вучняў.
Плануецца ўвесці пяцідзённы навучальны тыдзень ва ўсіх установах сярэдняй адукацыі без вынятку на тры ступені навучання. Школьны тыдзень будзе шасцідзённы, у шосты дзень будуць працаваць гурткі, спартовыя секцыі, праводзіцца грамадскія мерапрыемствы. Заняткаў у гэты дзень не будзе.
Навучальны год будзе складаць 35 навучальных тыдняў і прадоўжыцца да 1 чэрвеня.
Паглыблены і павышаны ўзроўні вывучэння прадметаў пераносяцца на факультатывы. Мяркуецца захаваць гімназічныя і ліцэйскія класы, а таксама класы з эстэтычным ухілам (музычным, мастацкім, харэаграфічным) і спартовым.
Застаецца таксама дзесяцібальная сістэма. Захоўваецца і цэнтралізаванае тэставанне.
Камісія таксама рэкамендуе павялічыць настаўнікам надбаўкі за катэгорыі, устанавіць асобную катэгорыю для маладых спецыялістаў. Мяркуецца знізіць настаўнікам тыднёвую нагрузку з 18 да 16 гадзін, інфармуе "Наша ніва" са спасылкай на БЕЛТА.