Дэмсілы vs рэжым: у каго лепшы “Кадравы рэзерв” — эфір з Губарэвічам
Юрась Губарэвіч / Еўрарадыё
Пра планы стварэння пэўнага “Кадравага рэзерву” для Новай Беларусі пачалі казаць у канцы 2022 года. Тады ж была распачатая адмысловая кампанія. Не толькі для таго, каб падабраць людзей, якія маюць добрую адукацыю, матывацыю, амбіцыі для “сяброўства” ў камандзе перамен, але і каб “падрыхтаваць іх належным чынам праз адукацыйныя праграмы, стажыроўкі, сфарміраваць каманду і быць гатовымі для ажыццяўлення рэформаў”.
Што цікавага абяцае ўдзел у кампаніі “Кадравы рэзерв” і наколькі гэта бяспечна? На якія перспектывы можа разлічваць удзельнік навучальных праграм і ўсёй кампаніі агулам? Якія найбліжэйшыя навучальныя праекты і ці ёсць увогуле цікавасць да іх? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік Паўла Латушкі па пытаннях падрыхтоўкі кадравага рэзерву для Новай Беларусі Аб’яднанага пераходнага кабінета, старшыня Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч.