Дэфектолага дзіцячага садка аштрафавалі за падпіску на "экстрэмісцкі" тэлеканал
Вікторыя Яшчанка / Палеская вясна
Дэфектолага дзіцячага сада ў Калінкавічах Вікторыю Яшчанку аштрафавалі за падпіску ў сацсетках на тэлеканал "Б**сат". Яго беларускія ўлады аб'явілі “экстрэмісцкім фармаваннем”.
Пратакол склалі па рапарце маёра крымінальнага вышуку, паведамляе “Палеская вясна”. У дакуменце гаворыцца: “Яшчанка, якая неаднаразова брала ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у жніўні 2020-га, на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы інстаграм утрымлівае падпіску на групу тэлеканала “Б**сат”.
Дзяўчыну прызналі вінаватай за "захоўванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці". Яе аштрафавалі на 580 рублёў з канфіскацыяй тэлефона, які палічылі "сродкам здзяйснення правапарушэння".