Данецк і Луганск возьмуць у аблогу

Украінскія сілавікі спадзяюцца такім чынам прымусіць баевікоў скласці зброю, заявіў намеснік сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Міхаіл Коваль у эфіры ўкраінскага тэлебачання.

“Гарады вызваляе Нацгвардыя, а ў памежных рэгіёнах — і Дзяржпамежслужба. Следам за нашымі часткамі ідуць міліцыя і грамадзянскі персанал, якія будуць браць на сябе адказнасць за вызваленне рэгіёну”, — адзначыў Коваль.

Ён дадаў, што вызваленне абласных цэнтраў Данбаса прадугледжвае стратэгічны план прэзідэнта Пятра Парашэнкі. “Будзе праведзеная поўная блакада і адпаведныя мерапрыемствы”, — заявіў Міхаіл Коваль.

Нагадаем, што ў суботу і нядзелю 5-6 ліпеня групы сепаратыстаў арганізавана з'ехалі са Славянска і Краматорска ў кірунку Данецка і Луганска.