Да і пасля: паглядзіце, як Кіеў адбудаваў разбураныя вайной дамы
Як аднаўляюць разбураныя дамы ва Украіне / паводле матэрыялаў Кіеўскай гарадской рады
Мэр Кіева Віталь Клічко паказаў, як адбудавалі кіеўскія дамы, пашкоджаныя пры абстрэлах.
Кіеў пачаў аднаўленчыя работы 11 жылых дамоў улетку. Тады гарадская адміністрацыя адзначала, што больш за ўсё пашкоджанняў атрымалі дамы ў Святошынскім, Абалонскім і Шаўчэнкаўскім раёнах.
“У адноўленыя памяшканні на вуліцы Багатырскай ужо вяртаюцца людзі. На праспекце Лабаноўскага горад таксама ўжо практычна завяршыў працы. Жыхары вернуцца ў свае кватэры ўжо да канца гэтага года", — напісаў у сваім тэлеграм-канале мэр горада Віталь Клічко.
На відэа Клічко дакранаецца да батарэй і канстатуе: гарачыя. Паглядзіце, як змяніліся кватэры кіяўлян.
Паглядзіце, як змяніліся дамы кіяўлян