Да +26 будзе 10 верасня ў Беларусі
У пятніцу, 10 верасня, у Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні слабы да ўмеранага.
Уначы тэрмометры пакажуць 7-13 цяпла, месцамі будзе 4-6 вышэй за нуль. Удзень чакаецца +21...+26.