Да -21 будзе месцамі ў Беларусі ўначы ў пятніцу

Зіма, ілюстрацыйнае фота

Зіма, ілюстрацыйнае фота / Depositphotos

У пятніцу, 21 лютага, надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць антыцыклон з цэнтрам над Бранскай вобласцю Расіі, паведамляе Белгідрамет. Прагназуецца пераменная воблачнасць.

Істотных ападкаў не чакаецца. Уначы і зранку месцамі будзе слабы туман, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы, уначы слабы, удзень умераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць 10-16 градусаў марозу, месцамі будзе да 21 градуса ніжэй за нуль. Удзень чакаецца ад 0 да -5.

У выходныя цэнтр антыцыклона перасунецца на паўднёвы ўсход Беларусі. Прагназуецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвай чвэрці ўмераны, у асобных раёнах — парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць ад -8 градусаў па паўночным захадзе да -16 па паўднёвым усходзе краіны. Месцамі (пераважна па паўднёва-ўсходняй палове краіны) будзе 17-20 градусаў марозу. Удзень чакаецца -6..+1, а ў нядзелю месцамі па захадзе Беларусі паветра прагрэецца да 4 градусаў цяпла.

Да -21 будзе месцамі ў Беларусі ўначы ў пятніцу
Прагноз надвор'я на 21 лютага / Белгідрамет
Да -21 будзе месцамі ў Беларусі ўначы ў пятніцу
Прагноз надвор'я на 21 лютага / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.