Да +20 градусаў: 14 красавіка надвор'е парадуе беларусаў цяплом

Вясна ў Беларусі / minsknews.by
У панядзелак, 14 красавіка, у Беларусі будзе цёпла. У некаторых раёнах паветра прагрэецца да +20 градусаў!
Уночы значных ападкаў не прагназуецца. Начная тэмпература паветра складзе ад +1 да +7 градусаў, у заходніх раёнах — +8..+10 па Цэльсіі.
Удзень у некаторых раёнах чакаюцца невялікія дажджы. Тэрмометры пакажуць ад +14°C да +20°C.
У Мінску 14 красавіка чакаецца пераменная воблачнасць. Удзень паветра прагрэецца да +18°C. Істотных ападкаў не прагназуецца, толькі ўвечары магчымы невялікі дождж. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.