ЦВК зарэгістравала групы Гайдукевіча, Хіжняка і Чамаданавай
Пасяджэнне Цэнтрвыбаркама / ЦВК
На пасяджэнні 31 кастрычніка Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала тры ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў.
Гэта групы кіраўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча, старшыні Беларускай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка і галоўнага ідэолага Мінска Вольгі Чамаданавай (былая прэс-сакратарка МУС, цяпер вылучаецца ад Беларускага саюза жанчын). Усе яны кандыдаты-спойлеры, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі.
Па ўсіх кандыдатурах чальцы ЦВК прагаласавалі аднагалосна. З удзельнікаў выбарчай кампаніі на пасяджэнні прысутнічала толькі Вольга Чамаданава.
Раней была зарэгістраваная ініцыятыўная група Лукашэнкі. Цяпер зарэгістраваных груп стала чатыры.
29 кастрычніка ЦВК адмовілася рэгістраваць групы Аляксандра Драздова і кіраўніка Руху "За свабоду" Юрыя Губарэвіча.