Ціск альбо перамовы: у чым Пазняк не згодны з Ціханоўскім і чаму — эфір

Павел Усаў / Еўрарадыё
За апошнія пяць гадоў было некалькі спроб аб’яднаць беларусаў. Найперш тых, хто знаходзіцца за мяжой. Едзіў па дыяспарах з такой мэтай Пракоп’еў, прыхільнікі Цапкалы і Балкунца ладзілі свой форум, “Вольная Беларусь” на чале з Пазняком спрабавала аб’яднаць хаця б кола сваіх аднадумцаў. Нічога не атрымалася. І вось чарговая спроба: Сяргей Ціханоўскі збірае ў сваю каманду беларусаў, незалежна ад іх месца знаходжання. Абяцае праз тры тыдні нанесці рашучы ўдар па рэжыме. І заклікае да ўзмацнення санкцыйнага і палітычнага ціску на Лукашэнку.
Ці магчыма ў сённяшніх умовах ціску і застравання аб’яднаць беларусаў дыяспары (як мінімум) і чаму гэтага не атрымалася зрабіць раней? Як атрымліваецца, што вызваленыя палітвязні заклікаюць да ўзмацнення ціску на рэжым, а палітыкі на волі выступаюць супраць гэтага? Ці магчымае адцягненне Лукашэнкі ад Масквы праз перамовы з ЗША і чаму Пазняк выступае як супраць аб’яднання дэмсіл, так і супраць санкцый? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.