Ціханоўскія сустрэліся з прэзідэнтам Германіі і яго жонкай
Святлана і Сяргей Ціханоўскія на сустрэчы з прэзідэнтам Германіі і яго жонкай / прэс-служба прэзідэнта Германіі
Святлана і Сяргей Ціханоўскія сустрэліся з прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам і яго жонкай Эльке Будэнбендар. Пра гэта вызвалены ў канцы чэрвеня палітвязень распавёў на сустрэчы з журналістамі ў Варшаве.
Штайнмаер заклікаў да вызвалення ўсіх беларускіх палітзняволеных. "Мы глыбока кранутыя вашай асабістай мужнасцю ў барацьбе за дэмакратыю ў Беларусі", — напісаў палітык у сацсетцы X.
Таксама Ціханоўскі расказаў пра кароткую сустрэчу з прэзідэнтам Літвы, але без дэталяў.
Святлана Ціханоўская ў сацсетках падзякавала прэзідэнту Германіі за прынцыповую пазіцыю ФРГ. "Мы глыбока ўдзячныя Германіі за падтрымку і салідарнасць з беларускім народам", — напісала яна.