Ціханоўская ўручыла Святлане Алексіевіч Крыж Адраджэння Беларусі

Святлана Ціханоўская і Святлана Алексіевіч / ОСЦ
Святлана Ціханоўская сустрэлася са Святланай Алексіевіч. Нацыянальная лідарка ўручыла пісьменніцы ўзнагароду Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі — Крыж Адраджэння Беларусі — з фармулёўкай "за шматгадовую працу, значны ўнёсак у нацыянальнае адраджэнне і развіццё Беларусі праз дзейнасць у сферы культуры".
Сустрэча адбылася ў Вільні. Суразмоўцы абмеркавалі лёс беларускіх палітвязняў і важнасць адвакатавання іх вызвалення, абмяняліся думкамі пра ролю жаночага лідарства для грамадства і палітыкі Беларусі.
Таксама размова ішла пра важнасць салідарнасці. Галоўнае цяпер — шукаць тое, што натхняе, захоўваць еднасць і веру ў будучыню, нягледзячы на ўсе выпрабаванні.
Святлана Алексіевіч — першая беларуская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры. У 2015 годзе Шведская акадэмія ўзнагародзіла пісьменніцу "за шматгалосую творчасць — помнік пакутам і мужнасці ў наш час".


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.