Ці варта тэрмінова набываць біткоін — стрым з Уладзімірам Кавалкіным
Уладзімір Кавалкін / Еўрарадыё
14 лістапада долар абнавіў гістарычны максімум, падаражэўшы адразу на 1,09 капейкі. Цяпер ён каштуе 3 рублі 36 капеек. І гэта, мяркуюць эксперты, не мяжа. Прыход да ўлады ў ЗША Дональда Трампа будзе садзейнічаць умацаванню долара адносна іншых валют. Дык ці варта беларусам бегчы ў абменнік? Ці лепш укласціся ў біткоін, які таксама адрэагаваў на Трампа-прэзідэнта рэкордным узлётам?
Пра гэта, а таксама пра тое, што чакае беларускую эканоміку напярэдадні прэзідэнтскіх выбараў гутарым з эканамістам, кіраўніком праекту "Кошт урада" Уладзімірам Кавалкіным.