Ці можна лічыць Міхалевіча ахвярай катаванняў?

Трэці артыкул “Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека”, якую Беларусь па сённяшні дзень не ратыфікавала, забараняе катаванні або “бесчалавечнае ці зневажаючае годнасць абыходжанне або пакаранне”. Але вызначэнне катавання можна знайсці ў “Канвенцыі ААН супраць катаванняў”, якую Беларусь ратыфікавала ў 1987 годзе. Працытуем: “катаванне — любое дзеянне, якім прычыняецца моцны боль ці пакута, фізічныя або маральныя, якія наўмысна наносіцца асобе, каб атрымаць ад яе ці ад трэцяй асобы звесткі або прызнанні, пакараць яе, а таксама запалохаць або прымусіць, альбо калі дзеянні здзяйсняюцца па любой прычыне, заснаванай на дыскрымінацыі любога характару, калі такі боль альбо пакута прычыняюцца дзяржаўнай службовай асобай або па іх падбухторванні”.

Былы зняволены, вязень сумлення на думку “Міжнароднай амністыі” Валерый Леванеўскі ў выпадку Міхалевіча бачыць факт катаванняў. Напрыклад, ў абмежаванні сну:

Валерый Леванеўскі: “Рэч у тым, што мала таго, што святло уключанае, дак сакамернікі пачынаюць пад рознымі нагодамі біць па “шконцы” — ложку. Ты не можаш спаць. Яны займаюцца спортам ці яшчэ чым. Сутнасць у тым, што ўдзень не даюць спаць ахоўнікі, таму што нібыта не прынята ляжаць нават на ложку. А ўначы не даюць спаць сакамернікі. Як правіла падстаўныя. І праз тры дні чалавек “ніякі”.

Ці толькі фізічнае ўздзеянне можа быць прызнанае катаваннем, распавяла праваабаронца Раіса Міхайлоўская.

“Можна і маральныя нейкія дзеянні расцэньваць як жорсткае абыходжанне. Мы размяжоўваем жорсткае абыходжанне і катаванні. Можа мець месца проста жорсткае абыходжанне — калі чалавека пастаянна прыніжаюць маральна ці ў халодным памяшканні раздзяваюць. Ён не можа пераносіць такое. Адчуванне холаду ў аднаго чалавека ніжэй, у другога вышэй. Таксама ёсць болевы бар'ер. Я лічу, што такія выпадкі трэба расследаваць. І калі гэтыя факты пацвердзяцца, то гэта жудасна”.

Увогуле прызнаць факт наяўнасці катаванняў можа толькі суд. Еўрарадыё параўнала факты з вядомай заявы Міхалевіча і факты катаванняў, афіцыйна прызнаных Еўрапейскім судом па правах чалавека.

Вытрымкі з інтэрв'ю Алеся Міхалевіча

Факты катаванняў, прызнаныя Еўрапейскім судом па правах чалавека

10 студзеня “ахоўнікі ахоўнікаў” — людзі ў чорных масках без апазнавальных знакаў —  вывалаклі з камеры, сілай прычапілі кайданкі ззаду, паднялі іх так, каб апусціць тварам да бетоннай падлогі. Спусцілі па вітай лесвіцы ў падвальнае памяшканне. Сказалі, выварочваючы рукі за спінай, максімальна высока ўверх, пакуль не пачалі хрусцець суставы, што я павінен выконваць усё, што ад мяне патрабуюць

Аксой (Турцыя, 1996 г.), заяўнік быў падвергнуты "палесцінскаму павешанню": ён быў распрануты дагала, рукі былі звязаныя за спінай, і ён быў часова адхілены ад сваіх рук. Суд адзначыў, што такое абыходжанне было наўмысна зробленае і патрабавала пэўнай падрыхтоўкі і напружання, неабходных для яго рэалізацыі.

У саміх камерах тэмпература не перавышала 10 градусаў, ацяплення практычна не было. На сцяне была чорная плесня, якая разрасталася, калі зачынялі фортку.

Элсі і інш (Турцыя, 2003 г.), шаснаццаць заяўнікоў былі падвергнутыя катаванням і жорсткаму абыходжанню падчас утрымання пад вартай. 
Было халодна, цёмна і сыра, з недахопам пасцельных прыналежнасцяў. 

Суд прыйшоў да высновы, што 
з улікам абставінаў справы ў цэлым, чацвёра з заяўнікаў падвяргаліся фізічнаму і 
псіхалагічнага гвалту, былі прызнаныя ахвярамі катаванняў.

Паведамілі, што мая камера павінна хадзіць да доктара толькі па чацвяргах (замест прапісанай у правілах магчымасці наведваць па запатрабаванні). Падчас вымярэння ціску доктар забараняў вязню глядзець на апарат, каб той, каму мераюць ціск, не бачыў паказанні. Запісваў гісторыю хваробы ў журнал, зачыняючы яго паперкай.

Ільхан (Турцыя, 2000 г.) Падчас прызнання судом заяўніка ахвярай катаванняў важнае значэнне адыграў факт 36-гадзіннай затрымкі медыцынскай дапамогі.

Не пускалі адваката, хаця вольныя памяшканні заўсёды былі — мы бачылі пустыя кабінеты па дарозе на ўласныя допыты. (Ніхто з нас не атрымаў магчымасці сустрэцца з адвакатам сам-насам. Гэта было зроблена адмыслова, каб пазбавіць магчымасці распавесці пра катаванні).

Іляску і інш. (Малдова і Расія, 2004 г.), 4 заяўнікі былі падвергнутыя фізічным катаванням. Да таго ж не мелі доступу да адвакатаў. Права на перапіску не выконвалася.