Ці дапаможа Пуцін пазбегнуць імпічменту Трампу і што чакае ЕС — эфір

Антон Пянькоўскі

Антон Пянькоўскі / Еўрарадыё

Вынікам першых 100 дзён на пасадзе прэзідэнта для Трампа стала… адсутнасць значных пазітыўных вынікаў. Абяцанага спынення вайны Расіі з Украінай не адбылося не толькі за 3 дні, але і за 3 месяцы, Канада не толькі не стала 51-м штатам, але і абрала на выбарах “антытрампістаў”. “Тарыфная вайна”, аб’яўленая Трампам усяму свету не прынесла ідавочных пераможных вынікаў. А ў Кангрэсе усё гучней пачалі казаць пра імпічмент…

Ці рэальна справа можа дайсці да імпічменту і ці не стане гэта маштабным палітычным крызісам для ўсяго свету? Чаму Трамп так упарта верыць у добрае стаўленне да сябе з боку Пуціна і  ў тое, што той хоча спынення вайны ва Украіне? Ці быў сапраўды паспяховым візіт Ціханоўскай у ЗША і якая будучыня ў NATO? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.