Ці дапамогуць грошы даведацца пра лёс і месцазнаходжанне Мельнікавай — эфір

Аляксей Лявончык

Аляксей Лявончык / Еўрарадыё

Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай стала вядома ад Паўла Латушкі ўвечары 28 сакавіка. Пазней стала вядома, што Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Еўрасаюза 26 лютага, нібыта, ў накірунку Вялікабрытаніі. Але з таго часу ніякай дакладнай інфармацыі ні пра ейны далейшы маршрут, ні пра лёс дзяўчыны, ні нават пра тое, ці даляцела яна да Вялікабрытанні не з’явілася. Сузаснавальнік фондаў By_Help і Bysol Аляксей Лявончык абвесціў пра збор сродкаў на грашовую прэмію для тых, хто можа даць дакладную інфармацыю пра Мельнікаву.

Чаму прыняў рашэнне распачаць збор сродкаў на ўзнагароду пра інфармацыю наконт Мельнікавай і які вынік афіцыйных зваротаў у дзяржустановы Вялікабрытаніі? Што дае падставы меркаваць , што грошы дапамогуць нешта высветліць? Ці ёсць нейкая папярэдняя інфармацыя пра лёс Мельнікавай і чаму Лявончык схіляецца да негатыўнага сцэнара яе знікнення? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік і кіраўнік фонду By_Help Аляксей Лявончык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.