Ці атрымаецца ў Трампа перапісаць гісторыю вайны на карысць ЗША — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / CNplus

У Германіі ўлады прызналі партыю “Альтэрнатыва для Германіі” праваэкстрэмісцкай. У Румыніі прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў. А ў Расіі рыхтуюцца святкаваць Дзень перамогі. Лідар Кітая Сі Цзіньпін падцвердзіў свой удзел у парадзе ў Маскве 9 траўня. Пасля гэтага і прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, і прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіцо адчулі ў сябе паляпшэнне стану здароўя і таксама запэўнілі Крэмль у сваёй прысутнасці на парадзе. Што праўда, не зразумела, што ў Маскве збіраюцца святкаваць, бо напярэдадні Трамп заявіў, што перамогу ў Другой сусветнай вайне (як і Першай) здабылі ЗША…

З чым звязанае рашэнне аб прызнанні АдГ праваэкстрэмісцкай і пры чым тут выбары ў Румыніі? Ці зменіць прысутнасць на парадзе ў Маскве лідара Кітая планы Ўкраіны сапсаваць Пуціну свята? Ці атрымаецца ў Трампа перапісаць гісторыю вайны і што яму супрацьпаставіць прапаганда? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 12:00. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.